BE RU EN

Ва Уладзівастоку падпалілі ваенкамат

  • 28.09.2022, 11:17

За першы тыдзень мабілізацыі ў РФ было больш за 10 такіх падпалаў.

Паводле звестак выдання Astra, у ноч на 28 верасня невядомыя разбілі акно і кінулі «кактэйль Молатава» ў будынак прызыўной камісіі ваенкамата Першамайскага раёна Уладзівастока ў РФ.

Пажар патушылі да прыезду пажарных, пацярпелых няма.

Паводле справы аб падпале пакуль ніхто не затрыманы.

За першы тыдзень мабілізацыі ў РФ было больш за 10 такіх падпалаў.

Апошнія навіны