BE RU EN

Байцы УСУ паказалі, як збілі два расейскія Су-25

  • 28.09.2022, 11:04

Магутнае відэа «самалетападу» ад вайскоўцаў брыгады «Халодны Яр».

Украінскія вайскоўцы паказалі відэа таго, як збівалі два расейскія самалёты Су-25 у Данецкай вобласці.

Ролік апублікаваны ў Facebook 93-й АМБр Халодны Яр.

«Варожы самалётапад – два пацверджаныя збіванні расейскіх самалётаў СУ-25 байцамі падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны 93 брыгады Халодны Яр у Данецкай вобласці», – гаворыцца ў подпісе да відэа.

Байцы адзначылі, што ў апошні час акупацыйныя войскі РФ усё часцей лётаюць над украінскімі пазіцыямі, аднак УСУ ўвесь час змагаюцца з прысутнасцю акупантаў у небе.

«Так, дакладнымі стрэламі ўчора і пазаўчора нашы байцы змаглі паразіць два самалёты-Гракі. Падзенне на акупаваную тэрыторыю было пацверджанае візуальна, а таксама ў перахопах размоваў расейскіх баевікоў», – гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны