BE RU EN

Палітвязень Павал Севярынец даслаў з калоніі партрэт свайго сына

  • 28.09.2022, 10:18

Кранальны фотафакт.

Беларускі апазіцыянер і палітвязень Павал Севярынец даслаў з калоніі партрэт свайго сына.

«Час ідзе і ў любым выпадку набліжае лепшыя дні, бо такая цемрадзь не можа быць вечна. А Францішак расце на татавых партрэтах», – піша ў «Фэйсбуку» жонка беларускага палітыка Вольга Севярынец.

Палітык і пісьменнік Павал Севярынец знаходзіцца за кратамі ад 7 чэрвеня 2020 года. У траўні 2021-га ён быў асуджаны на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Дома Паўла Севярынца чакаюць жонка і маленькі сын.

Апошнія навіны