BE RU EN

Намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі адправілі даглядаць «Беларусбанк» і «Белінвестбанк»

  • 28.09.2022, 9:59

Пастанова апублікаваная сёння.

Намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Максіма Ермаловіча прызначылі прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання ААТ «Ашчадны банк "Беларусбанк"» і «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк"». Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў.

Тэкст дакумента апублікавалі 28 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Максім Ермаловіч прапрацаваў у Міністэрстве фінансаў 18 гадоў, узняўшыся да пазіцыі кіраўніка ўстановы. У ліпені 2020 года яго прызначылі амбасадарам Беларусі ў Вялікай Брытаніі. На гэтай пасадзе ён адслужыў два гады. Пасля яго адклікалі ў Менск «у сувязі з шэрагам несяброўскіх крокаў з боку Брытаніі». Пазней Ермаловіча прызначылі намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Апошнія навіны