BE RU EN

УСУ прарвалі фронт на двух адрэзках, выйшаўшы на межы Луганскай вобласці

  • 28.09.2022, 8:50

Групоўка войскаў РФ у Лімане практычна акружаная.

Контрнаступ УСУ ад Ізюмскага кірунку на Усход актыўна прасоўваецца. На двух адрэзках украінскія войскі ўжо выйшлі на мяжу Луганскай вобласці.

Такімі звесткамі падзяліўся ў Telegram ваенны карэспандэнт Багдан Мірошнікаў.

«УСУ дабраліся да Луганшчыны ў двух месцах – ад левага берагу ракі Аскол і на паўночным беразе Северскага Данца», – паведаміў журналіст.

Паводле ягоных звестак, лютыя баі ідуць у раёне Белагораўкі. На гэтым адрэзку УСУ пачалі прасоўвацца ў бок Шыпілеўкі.

Характэрна, што, паводле звестак шэрагу расейскіх рэсурсаў, УСУ нібыта ўжо фарсіравалі Северскі Данец і дабраліся да горада Крэмень, узяўшы тым самым у акружэнне групоўку УС РФ у Лімане.

Інфармацыя яшчэ патрабуе пацверджання. Мяркуючы з трывожных пастоў расейскіх тэлеграм-каналаў, на гэтым кірунку ў акупацыйнай арміі РФ склалася вельмі цяжкая сітуацыя. Высокая верагоднасць абвалу фронту, як пры контрнаступе УСУ на Харкаўшчыне.

Апошнія навіны