BE RU EN

Украінская армія разграміла флангі расейцаў на подступах да Лісічанска

  • 28.09.2022, 7:59

Узяты важны населены пункт, які адкрывае шлях да горада.

Пасёлак Спорнае, ад якога вядзе дарога да Лісічанска, знаходзіцца пад кантролем УСУ, акупанты правялі няўдалую атаку.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на звесткі Deepstatemap.

На Сватаўскім кірунку – вызвалены Купянск-Вузлавы, Пяскі-Радзькоўскія, Рубцы, Рэдкадуб і Каровы Яр.

Акупант істотна асеў на флангах, баяздольныя часці сядзяць у Лімане. Ідуць баі, але варта адзначыць, што выбудоўваць абарону на Асколе ў ворага не атрымалася, хоць у перыяд з 15 да 21 сюды прыбылі рэзервы.

Бахмуцкі адрэзак – баі прадаўжаюцца па ўсёй лініі ад Белагораўкі да Зайцавага. Пакуль вынік невядомы.

Аўдзееўскі адрэзак – без істотных зменаў, сітуацыя напружаная, ідуць баі.

Запарожскі і Херсонскі кірункі – без істотных зменаў.

Адзначаецца, што каля Купянска быў злоўлены мабілізаваны акупант, які 21 верасня толькі стаў на службу. У далейшым сітуацыя будзе падобная, вораг будзе кідаць мабілізаваныя пяхотныя злучэнні і будзе адпраўляць масу на штурм пазіцый ці проста закрые імі ўвесь фронт.

Апошнія навіны