Услед за мячом часоў ВКЛ на дне Дзвіны ў Полацку знайшлі яшчэ і якар
- 27.09.2022, 23:14
Фотафакт.
Супрацоўнік Полацкага ГРАНС Аляксандр Брыль – аматар падводнай рыбалкі, падчас якой аднойчы знайшоў меч перыяду Вялікага Княства Літоўскага ў Дзвіне на глыбіні блізу трох метраў. На прэзентацыі рарытэту ў Нацыянальным полацкім гісторыка-культурным запаведніку старшыня райвыканкама Ігар Маркавіч прапанаваў больш уважліва даследаваць дно ракі на прадмет цікавых знаходак. І вось – чарговы «ўлоў», піша gorod214.by.
Сёння з дапамогай спецтэхнікі ратавальнікі выцягнулі з Дзвіны вялікі якар. Яго, як патлумачыла дырэктарка запаведніка Марына Чарнышова, аформяць на часовае захоўванне, рэстаўратары зоймуцца вывучэннем прадмета.
«Ёсць ідэі для выкарыстання якара ў афармленні набярэжнай. І гэта сімвалічна: цягам некалькіх стагоддзяў Полацк заслужана з'яўляўся адным з галоўных цэнтраў знакамітага воднага гандлёвага шляху "з варагаў у грэкі". Упэўнены, што чарговая знаходка зойме годнае месца», – напісаў у Інстаграм Ігар Маркавіч.
Падпісчыкі тут жа развілі ідэю, выказаўшы пажаданне аформіць належным чынам і набярэжную. А нехта ўспомніў, што ў 70-я гады якар нібыта стаяў побач са старым помнікам Вызвольнікам Полацка. Калі Дзвіну добра даследаваць, упэўнены палачане, музеі горада можна папоўніць вялікай колькасцю рарытэтаў.