BE RU EN

Аўстралійскія навукоўцы расказалі пра карысць кавы

  • 27.09.2022, 21:12

Сэрца любіць напой бадзёрасці.

Ужыванне двух-трох кубкаў кавы за дзень прыводзіць да павелічэння даўжыні жыцця і зніжэння рызыкі сардэчна-судзінных захворванняў у параўнанні з адмовай ад кавы, піша Euronews.

Да такіх высноваў прыйшлі навукоўцы з аўстралійскага Мельбурна.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў Еўрапейскім часопісе прафілактычнай кардыялогіі. Пры гэтым, на іх думку, менш карысці прыносіць кава без кафеіну. Раней за аўстралійскіх навукоўцаў пра карысць кавы пісалі японскія даследнікі.

Апошнія навіны