BE RU EN

УСУ прызямлілі расейскі штурмавік Су-25 на Мікалаеўшчыне

  • 27.09.2022, 19:44

Таксама пацверджанае знішчэнне яшчэ трох беспілотнікаў РФ.

Украінскія вайскоўцы ў аўторак, 27 верасня, знішчылі яшчэ адзін расейскі штурмавы самалёт Су-25 у небе над Мікалаеўскай вобласцю. Пра гэта паведаміла камандаванне Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны ў Facebook.

«27 верасня на Мікалаеўшчыне, блізу 13.30 гадзін, падраздзяленнямі зенітнай ракетнай Адэскай брыгады паветранага камандавання «Поўдзень» збіты варожы штурмавік Су-25», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя гэтага, за гэту дзень нашы сілы супрацьпаветранай абароны прызямлілі тры варожыя беспілотнікі аператыўна-тактычнага ўзроўню. Магчыма, яны былі ўдарнымі - камандаванне пакуль удакладняе гэтую інфармацыю.

Апошнія навіны