BE RU EN

Дырэктара пінскага прадпрыемства затрымалі за хабар

  • 27.09.2022, 19:28

Хабар склаў 2400 даляраў.

Баранавіцкі міжрайаддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара аднаго з прадпрыемстваў Пінска за атрыманне хабару, мужчына затрыманы. Пра гэта старшая следчая міжрайаддзела СК Ларыса Гладкая паведаміла раённаму выданню «Наш край».

Паводле версіі следства, дырэктар атрымаў хабар ад кіраўніка фірмы-пастаўшчыка абсталявання за тое, што своечасова і цалкам аплаціў абсталяванне, пастаўленае яго прадпрыемству. Хабар склаў 2400 даляраў. Грошы былі перададзеныя на тэрыторыі Баранавіцкага раёна.

«Факт атрымання хабару быў выяўлены супрацоўнікамі міліцыі. Падчас ператрусу ў дырэктара прадпрыемства быў канфіскаваны канверт з грашыма», - распавяла следчая.

Цяпер падазраваны ўзяты пад варту, з ім вядуцца следчыя дзеянні. Назва прадпрыемства, якую ён узначальвае, не паведамляецца.

Апошнія навіны