BE RU EN

Пяціразовы чэмпіён свету ў хакеі з мячом 49-гадовы Іван Максімаў атрымаў позву

  • 27.09.2022, 18:18

Пасля гэтага ў ягонай маці здарыўся інсульт.

Пяціразовы чэмпіён свету ў хакеі з мячом Іван Максімаў выказаўся аб сітуацыі з атрыманнем позвы ў сувязі з абвяшчэннем частковай мабілізацыі ў Расеі.

49-гадовы Максімаў - галоўны трэнер моладзевай нацыянальнай каманды Расеі і казанскага «Дынама».

«Я ўчора вярнуўся з турніру, дзе гуляла моладзевая нацыянальная каманда Расеі. Падчас знаходжання ў Краснаярску мне жонка ў пятніцу сказала, што ўбачыла позву ў камісарыят.

Учора я вярнуўся ў Маскву, заехаў да мамы, размаўляў з жонкай праз тэлефон, мама пачула пра позву, і ёй на вачах стала дрэнна. Я выклікаў «хуткую», дактары сказалі, што ў яе інсульт і стан вельмі цяжкі. І цяпер яна знаходзіцца ў Боткінскай лякарні ў рэанімацыі.

Сёння я пайду ў вайсковы камісарыят для таго, каб разабрацца ў сітуацыі», - як паведамляе «Р-Спорт», сказаў Максімаў.

Апошнія навіны