BE RU EN

У Расеі мабілізаваны памёр проста на пляцы

  • 27.09.2022, 11:35

Інцыдэнт адбыўся ў Кабардзіна-Балкарыйскай рэспублікі.

У Кабардзіна-Балкарыйскай рэспубліцы (РФ) мужчына, мабілізаваны ў расейскую армію, памёр на тэрыторыі воінскай часці. Гэта адбылося проста на пляцы.

Адпаведнае відэа зняў адзін з відавочцаў інцыдэнту і заліў у сетку. Ролікам падзяліўся Telegram-канал obozrevatel.ua.

Як відаць з запісу, іншыя салдаты спрабавалі дапамагчы расейцу, рабілі непрамы масаж сэрца, але гэта было бескарысна.

Паводле словаў расейскіх вайскоўцаў, мужчына проста раптам упаў. Відаць, яму стала блага. Ці былі ў яго нейкія праблемы са здароўем, не паведамляецца.

Апошнія навіны