BE RU EN

Байцы спецпадраздзялення Kraken узялі ў палон больш за 15 расейскіх афіцэраў

  • 27.09.2022, 11:21

Сярод іх таксама быў адзін калабарант.

Байцы спецпадраздзялення Kraken падчас украінскага контрнаступу ў Харкаўскай вобласці ўзялі ў палон больш за 15 расейскіх афіцэраў.

Пра гэта ў каментары «24 каналу» паведаміў прадстаўнік спецпадраздзялення Канстанцін Нямічаў.

«Наша падраздзяленне ўзяло ў палон больш за 15 расейскіх афіцэраў. Мы іх перадалі ГУР. Таму мы папоўнілі абменны фонд, каб вызваляць з палону і нашых хлопцаў», – сказаў Нямічаў.

Паводле ягоных словаў, сярод палонных таксама быў адзін калабарант. Ён працаваў у так званай «вайсковай адміністрацыі» Купянска.

«Яны расказваюць, што іх збіралі з розных падраздзяленняў, – там былі кіроўцы, механікі, артылерысты. Усіх іх кідалі ў пяхоту. Таму гэта паказальна, што ў расейцаў цяпер вялікія праблемы. Яны не ведаюць, дзе браць людзей, каб адпраўляць на гібель. Таму і збіраюць іх з розных падраздзяленняў і адпраўляюць сюды, так што справы ў іх не вельмі, а тут яшчэ і мы “псуем настрой”», – дадаў прадстаўнік Kraken.

Напярэдадні стала вядома, што ўкраінскія вайскоўцы ўзялі ў палон байцоў Расгвардыі падчас наступальнай аперацыі ў Харкаўскай вобласці.

Апошнія навіны