BE RU EN

Ва Украіне ліквідавалі акупанта з Валагодскай вобласці РФ, які «прарочыў» сабе «Ладу»

  • 27.09.2022, 10:40

Ён быў яфрэйтарам і радыётэлефаністам.

З’явілася інфармацыя пра яшчэ аднаго ліквідаванага расейскага вайскоўца

На вайне супраць Украіны знайшоў сваю смерць 20-гадовы акупант Сяргей Гарчакоў. Ён быў яфрэйтарам і радыётэлефаністам аўтамабільнага аддзялення медыцынскай роты УС РФ.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook 26 верасня паведаміў валанцёр, блогер-расследавальнік Іраклі Камахідзэ. Ён звярнуў увагу на тое, што год таму ў забароненай ва Украіне сацсетцы Гарчакоў пакінуў «прарочы» пост.

«Сярога яшчэ год таму ведаў, які яму прыгатаваны лёс – глядзіце скрыншот на фоне “Лады” (а можа, і не зусім “Лады”) з ягоным каментаром – “Через год поедИм”. Як я разумею, Сярога меў на ўвазе, што “Лада” паедзе (але без яго), з альтэрнатыўнай версіі – паямо (вып'ем і закусім на памінках)», – пажартаваў расследавальнік.

На сваёй старонцы Гарчакоў указаў, што ён 2002 года нараджэння. Пражываў акупант у Мікольскім раёне Валагодскай вобласці РФ.

Апошнія навіны