BE RU EN

Расея адчыніць на мяжы з Грузіяй мабілізацыйны пункт ваенкамата

  • 27.09.2022, 10:17

Позвы будуць уручаць проста на мяжы.

На кантрольна-прапускным пункце Верхні Ларс на мяжы Грузіі і РФ будзе разгорнуты мабілізацыйны пункт ваенкамата, піша «Каўказ.Рэаліі».

Як менавіта будзе працаваць мабілізацыйны пункт і жыхарам якіх рэгіёнаў у ім будуць уручацца позвы – не ўдакладняецца.

Актывіст і аўтар папулярнага расейскамоўнага тэлеграм-канала пра жыццё ў Грузіі Мікалай Леўшыц паведамляе, што на раніцу 27 верасня затор з аўтамабіляў, якія хочуць перасячы мяжу з Грузіяй, складае больш за 30 км. Як паведаміла МУС Паўночнай Асеціі, у чарзе на выезд стаяць больш за 4000 машынаў.

Раней грамадзянам Расеі, якія накіроўваюцца ў Грузію, дазволілі пераходзіць мяжу ў КПП Верхні Ларс пешшу, нягледзячы на тое, што памежны пункт для гэтага не прызначаны. Пастанова прынятая ў сувязі з вялізным заторам машынаў у чаканні перасячэння мяжы.

Апошнія навіны