BE RU EN

Заснавальнік Pink Floyd паслаў Пуціна «на тры літары»

  • 27.09.2022, 9:24

Роджэр Уотэрс напісаў адкрыты ліст кіраўніку РФ.

Музыка, сузаснавальнік і былы лідар гурта Pink Floyd Роджэр Уотэрс напісаў адкрыты ліст прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну. Ён апублікаваны на старонцы Уотэрса ў «Фейсбуке».

Мяне ўсё часцей просяць пісаць і вам, так што вось. Па-першае, ці хацелі б вы, каб вайна скончылася? Калі б вы адказалі «Так, калі ласка», гэта адразу моцна палегчыла б задачу. Я ведаю некаторых людзей, якія думаюць, што вы хочаце захапіць усю Еўропу, пачынаючы з Польшчы і астатніх краінаў Балтыі. Калі так і ёсць, ідзіце на ***, і мы ўсе маглі б перастаць гуляць у адчайна небяспечную ядзерную гульню, у якой, здаецца, так камфортна каршакам паабапал Атлантыкі.

Уотэрс дадаў, што ў выпадку заключэння мірнага пагаднення з Украінай Расея павінна паабяцаць больш нікуды не ўрывацца. «Я ведаю, што ЗША і NATO ўрываюцца ў іншыя суверэнныя краіны ў імгненне вока ці за некалькі бараляў нафты, але гэта не значыць, што вы павінны, ваша ўварванне ва Украіну заспела мяне знянацку, гэта гнюсная агрэсіўная вайна, справакаваная ці не», – дадаў Уотэрс.

Апошнія навіны