BE RU EN

Расейцам дазволілі перасякаць мяжу з Грузіяй пешшу

  • 26.09.2022, 19:26

У пункце пропуску ўтварылася гіганцкая чарга.

Грамадзянам Расеі, якія спрабуюць з'ехаць у Грузію, дазволілі пераходзіць мяжу ў пункце пропуску Верхні Ларс пешшу. Хоць ён для гэтага не прызначаны.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал Baza.

Паведамляецца, што такую пастанову прынялі праз вялікую колькасць ахвотных з'ехаць у Грузію. Перасячэнне мяжы пешшу дазволілі, каб скараціць час чакання ў заторы.

У пункце пропуску ўтвараецца новая чарга – з тых, хто хоча прайсці мяжу без транспартнага сродку.

Паводле звестак Baza, прапускаюць пешшу не ўсіх. У першую чаргу праход адкрыты для жанчынаў і дзяцей.

Тым часам крамлёўскі рэжым хоча спыніць уцёкі ў Грузію расейцаў, якія спрабуюць выратавацца ад мабілізацыі на вайну супраць Украіны.

Апошнія навіны