BE RU EN

Стральба ў школе Іжэўска: колькасць ахвяр узрасла да 15

  • 26.09.2022, 17:01

Сярод іх - 11 дзяцей.

Следчы камітэт Расеі паведаміў, што колькасць ахвяр у выніку стральбы ў школе №88 у Іжэўску ўзрасла да 15. Сярод загінулых 11 чалавек - школьнікі, астатнія - дарослыя. Пра гэта пішуць расейскія СМІ.

Таксама паведамляецца, што раненні атрымалі 24 чалавекі, сярод іх - 22 вучні і 2 дарослыя. Расследаванне крымінальнай справы прадаўжаецца.

Нагадаем, сёння, 26 верасня, узброены мужчына ў чорным адзенні пракраўся ў школу №88 у расейскім горадзе Іжэўску, дзе адкрыў страляніну з двух пісталетаў, у выніку чаго загінулі вучні і дарослыя. Пасля ўчыненага нападнік застрэліўся ў адным з кабінетаў навучальнай установы.

Апошнія навіны