BE RU EN

У Разані мабілізаваны падпаліў сябе, каб не ехаць на вайну ва Украіне

  • 26.09.2022, 12:34

Расеец падпаліў сябе проста на аўтавакзале.

У нядзелю, 25 верасня, на аўтавакзале «Цэнтральны» ў расейскай Разані адзін з мабілізаваных учыніў самападпал. Пра гэта пішуць мясцовыя СМІ, паведамляе «Холод».

Адзін з відавочцаў здарэння расказаў журналістам, што мабілізаваны мужчына не хацеў ехаць ваяваць ва Украіну.

«Ён стаяў на вуліцы, дзе аўтобусы. Загарэўся і пачаў смяяцца і крычаць, што не хоча ўдзельнічаць у спецаперацыі ва Украіне. Адзенне згарэла ўсё. Выбегла паліцыя, забрала яго ў дапаможнае памяшканне. Далей прыехала «хуткая» і яго павезлі», - паведаміў відавочца.

Паводле інфармацыі крыніц, знаёмых з сітуацыяй, пашкоджанні ў мужчыны нязначныя, прычына ўзгарання пакуль не высветленая.

Апошнія навіны