BE RU EN

«Іжэўскі стралок», які напаў на школу, забіў шэсць чалавек

  • 26.09.2022, 11:25

Сярод загінулых ёсць і дзеці.

У выніку страляніны ў школе №88 у расейскім Іжэўску загінуў ахоўнік, ёсць загінулыя і параненыя сярод вучняў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Удмуртыі Аляксандр Брачалаў, паведамляе «Медуза».

«Ва Удмуртыі сёння трагедыя ў Іжэўску ў школе №88. Пакуль неўстаноўлены чалавек пракраўся ў школу, забіў ахоўніка, гэта ўжо вядома. Ёсць ахвяры сярод дзяцей і параненыя», - заявіў Брачалаў.

Паводле інфармацыі кіраўніка рэгіёну, нападнік скончыў з сабой. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў МУС Удмуртыі. Міністэрства таксама паведамляе, што ўсяго пры стральбе ў іжэўскай школе загінулі шэсць чалавек, яшчэ 20 пацярпелі.

У сваю чаргу тэлеграм-канал «112» сцвярджае, што колькасць загінулых вырасла да 10 чалавек, пяцёра з іх дзеці.

Апошнія навіны