BE RU EN

У Чырвоным касцёле Менска здарыўся пажар

  • 26.09.2022, 9:33

Узгаранне адбылося ўночы.

У Менску ў Чырвоным касцёле здарыўся пажар. Падрабязнасці агучылі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацый.

Паводле інфармацыі ведамства ,а 03.35 у МНС паступіла паведамленне аб пажары ў Чырвоным касцёле. Пазней высветлілася, што загарэлася электраправодка.

- У выніку здарэння пашкоджаная маёмасць на плошчы блізу 20 квадратных метраў, - удакладнілі ў МНС.

І дадалі, што ў выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны