BE RU EN

У Расеі бацьку пецярых дзяцей забралі ў салдаты

  • 25.09.2022, 21:38

Адтэрміноўка ад мабілізацыі не дапамагла.

У расейскім Падмаскоўі шматдзетны бацька патрапіў пад частковую мабілізацыю і быў адпраўлены ў казарму для далейшай перакідкі на тэрыторыю Украіны.

Аб гэтым паведамляе выданне Mash.

Інцыдэнт здарыўся ў Маскоўскай вобласці. Мікалай Мішчанка, у якога пяцёра дзяцей, патрапіў пад частковую мабілізацыю, абвешчаную прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, і быў адпраўлены ў казарму.

У мужчыны двое дзяцей ад былой жонкі, тры - ад цяперашняй, а самаму старэйшаму не споўнілася яшчэ 14 гадоў. Заканадаўствам прадугледжана, што Мікалай Мішчанка можа разлічваць на адтэрміноўку ад вайсковай службы. Аднак мужчыну мабілізавалі ў шэрагі УС РФ для далейшай адпраўкі ва Украіну.

«Тэрміновую службу мужчына не праходзіў. Але мясцовы вайсковы камісарыят праігнарыў загады Мінабароны, і Мікалаю ўручылі позву. Ён пайшоў разбірацца ў адміністрацыю, але адтуль з’ехаў не дадому, а адразу ў пункт збору. Без усялякіх медкамісій. Сваякам проста патэлефанавалі і папрасілі прывезці да аўтобуса, які ад'язджае ў Нара-Фамінскі вучэбны корпус, кнопкавы тэлефон і рэчы», - дадалі прапагандысты ў сваім сюжэце, які прысвечаны Мішчанку.

Цяпер шматдзетны бацька знаходзіцца на тэрыторыі казармы, а ягоная жонка спрабуе вярнуць Мікалая назад у сям'ю.

Апошнія навіны