BE RU EN

Кіраўнік РПЦ Кірыл заявіў, што смерць на вайне супраць Украіны «змывае ўсе грахі»

  • 25.09.2022, 21:07

Патрыярх дабраславіў вайскоўцаў РФ на забойства ўкраінцаў.

Патрыярх РПЦ Кірыл на нядзельнай пропаведзі заявіў, што смерць на вайне з Украінай «змывае ўсе грахі» і фактычна параўнаў мабілізаваных расейцаў з Езусам Хрыстом.

Адпаведнае відэа апублікавала ў Telegram расейскае онлайн-выданне SOTA.

«Царква ўсведамляе, што калі нехта, рухомы пачуццём абавязку, неабходнасцю выканаць прысягу, застаецца верным свайму пакліканню і гіне пры выкананні вайсковаага абавязку, то ён, несумненна, чыніць дзеянне, раўнасільнае ахвяры. Ён сябе прыносіць у ахвяру за іншых. І таму верым, што гэтая ахвяра змывае ўсе грахі, якія чалавек учыніў», - сказаў Кірыл.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны, кіраўнік РПЦ патрыярх Кірыл фактычна падтрымаў агрэсію Расеі і дабраславіў вайскоўцаў краіны-агрэсара на забойства ўкраінцаў. У красавіку падчас службы ў храме ўзброеных сіл РФ Кірыл расхвальваў расейскіх салдат і ставіў пад сумнеў незалежнасць Украіны.

Апошнія навіны