BE RU EN

Беларусь згуляла ўнічыю са Славакіяй у Лізе нацый

  • 25.09.2022, 21:01

Каманда Беларусі ў футболе не можа перамагчы ў 13 афіцыйных матчах запар.

Каманда Беларусі, згуляла ўнічыю са славакамі ў матчы заключнага тура групавога этапа Лігі нацый (1:1).

Такім чынам, падапечныя Георгія Кандрацьева займаюць апошняе месца ў групе 3 лігі з трыма баламі ў актыве.

Нацыянальная каманда не можа перамагчы ўжо ў 13 афіцыйных паядынках запар. Пакуль апошняя перамога беларусаў здарылася 27 сакавіка 2021 года, калі перамаглі эстонцаў у дамашнім матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету-2022 - 4:2.

З таго часу каманда Беларусі пацярпела дзесяць параз і тройчы згуляла ўнічыю.

Апошнія навіны