BE RU EN

Знішчэнне расейскага дрона ракетай трапіла на відэа

  • 25.09.2022, 20:15

Дрон быў збіты каля Мікалаева.

У нядзелю, 25 верасня, каля Мікалаева ўкраінская супрацьпаветраная абарона збіла іранскі дрон-камікадзэ Shahed-136, якія ў Расеі маркіруюць як «Герань-2».

Пра гэта паведамляе Камандаванне Паветраных Сіл УСУ.

Сёння блізу 15:00 вайскоўцамі баявой абслугі зенітнага ракетнага палка паветранага камандавання «Цэнтр» ПС УС Украіны, якія выконваюць баявыя заданні ў аператыўным падпарадкаванні паветранага камандавання «Поўдзень» знішчаны дрон-камікадзэ «Shahed-136», якім расейскія акупацыйныя войскі спрабавалі атакаваць Мікалаеў, гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны