BE RU EN

УСУ збілі расейскі штурмавік Су-25 і гелікаптэр Мі-8

  • 25.09.2022, 19:44

Штурмавік атакаваў украінскія войскі ў Херсонскай вобласці.

Украінскія вайскоўцы знішчылі расейскі штурмавік Су-25, які атакаваў украінскія войскі ў Херсонскай вобласці, а таксама гелікаптэр Мі-8, які адправіўся для выратавання варожага пілота.

Пра гэта паведамляюць Паветраныя сілы УСУ.

А 17:00 вайсковыя падраздзяленні зенітнай ракетнай Адэскай брыгады паветранага камандавання «Поўдзень» збілі варожы штурмавік Су-25, які атакаваў украінскія войскі ў Херсонскай вобласці.

«Для выратавання расейскага пілота акупанты адправілі гелікаптэр Мі-8 з камандай на борце, які таксама паспяхова знішчаны зенітчыкамі Адэскай брыгады», - адзначаюць вайскоўцы.

Апошнія навіны