BE RU EN

На радзіме Купалы рэканструявалі старажытны восеньскі абрад «Багач»

  • 25.09.2022, 19:25

Фотарэпартаж.

На радзіме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў Вязынцы прайшла рэканструкцыя старажытнага народнага восеньскага абраду «Багач», які сімвалізуе святкаванне з нагоды сабранага ўраджаю. Багач прыпадае на восеньскае раўнадзенства. Свята арганізавалі ўдзельнікі студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Дзяўчаты былі ў народных строях і выконвалі абрадавыя восеньскія песні. Пад гармонік, скрыпку і бубен прысутныя натанцаваліся ўволю, піша «Звязда».

Апошнія навіны