BE RU EN

Трас: Брытанія павінна далей дапамагаць Украіне і не слухаць пагрозы Пуціна

  • 25.09.2022, 18:01

Брытанская прэм'ерка адрэагавала на мабілізацыю ў РФ.

Брытаніі і яе супольнікам не трэба паддавацца на пагрозы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Замест гэтага трэба павялічыць дапамогу Украіне і ціск на Маскву.

Пра гэта заявіла прэм'ер-міністарка Брытаніі Ліз Трас, паведамляе CNN.

«Мы не павінны слухаць яго (Пуціна - рэд.) бразганне зброяй і надуманыя пагрозы. Замест гэтага нам трэба працягваць уводзіць санкцыі супраць Расеі і працягваць падтрымліваць украінцаў», - сказала Трас.

Такім чынам брытанская прэм'ерка пракаментавала абвяшчэнне частковай мабілізацыі войскаў у Расеі.

Апошнія навіны