BE RU EN

Чацвёра беларусаў трапіліся на крадзяжы з нямецкай крамы пачка кавы за 300 еўраў

  • 25.09.2022, 17:49

Заўважыўшы крадзеж, прадаўцы дыскаўнтэра заблакавалі дзверы.

Чатыры хлопцы з Беларусі ва ўзросце ад 22 да 26 гадоў задумалі, магчыма, самую грандыёзную аперацыю ў сваім жыцці, але пракалоліся ў дыскаўнтэры на Берлінерштрасе маленькага мястэчка Лукаў, інфармуе паліцыя зямлі Брандэрбург.

Ім не атрымалася скрасці пачак кавы коштам 300 еўраў. Што гэта за кава такая, не паведамляецца.

Калі пільныя прадаўцы заўважылі крадзеж, дзверы былі заблакаваныя. А потым беларусамі занялася мясцовая паліцыя.

Апошнія навіны