BE RU EN

Блогерка Мілана Хаметава напісала дзіўны допіс пасля стоўпатварэння ў Менску

  • 25.09.2022, 17:26

У выніку інцыдэнту пяць дзяцей звярнуліся па меддапамогу.

12-гадовая блогерка Мілана Хаметава напісала ў сацсетках радасны допіс: «Мы сабралі 10 тысяч чалавек у Менску. З анонсам сустрэчы за адзін дзень. Мы гэта зрабілі».

Што менавіта яны (верагодна, маецца на ўвазе каманда якая стаіць за раскруткай дзяўчынкі) зрабілі, стала вядома пасля таго, як у менскім ГЗЦ «Дана Мол» стоўпіліся тысячы дзяцей. Больш за 15 чалавек захрасла ў ліфце, прыйшлося выклікаць хуткія, медыкам аказваць дапамогу.

А каб не адбылося трагедыі ў гэтым гармідары, прыбылі некалькі нарадаў міліцыі, якія разводзілі плыні людзей. Спатрэбілася дапамога міліцыі і ў метро.

Апошнія навіны