BE RU EN

Алесю Бяляцкаму – 60 гадоў

  • 25.09.2022, 14:26

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» адзначае юбілей.

Заснавальніку і кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму 25 верасня споўнілася 60 гадоў.

- За гады сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру, з'яўляецца аўтарам некалькіх кніг. Гэта другі, а з улікам папярэдняга зняволення, — ужо пяты дзень нараджэння, які праваабаронца будзе сустракаць за кратамі, — пішуць ягоныя калегі з «Вясны».

Палітвязень Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і абвінавачваецца паводле арт. 243 Крымінальнага кодэкса.

Каб павіншаваць Алеся, можна пісаць па адрасе: СІЗА-1. 220030, Менск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму. Або адправіць ліст онлайн.

Калектыў Charter97.org далучаецца да віншаванняў з юбілеем і зычыць Алесю Бяляцкаму найхутчэйшага вызвалення.

Апошнія навіны