BE RU EN

Бунт супраць мабілізацыі: у Дагестане пратэстоўцы зноў перакрылі федэральную трасу

  • 25.09.2022, 14:15

Жыхары сяла наважылі адбіць сваіх сыноў, братоў і мужоў.

25 верасня жыхары вёскі Эндзірэй у Хасавюртаўскім раёне Дагестана перакрылі федэральную трасу Хасавюрт-Махачкала.

Тэлеграм-канал «Спросите у Расула» паведаміў, што жыхары пратэстуюць супраць мабілізацыі.

Паводле звестак Тэлеграм-канала «Тут Дагестан», з сяла мабілізавалі 110 чалавек, і пратэстоўцы выйшлі на акцыю, каб абараніць сваіх сыноў, братоў і мужоў.

Мяркуючы з кадраў відавочцаў, паліцыя стрэламі ў паветра паспрабавала разагнаць пратэстоўцаў.

Апошнія навіны