BE RU EN

У Бярдзянску і Мелітопалі амаль адначасова прагрымелі магутныя выбухі

  • 25.09.2022, 13:16

Падарваны аўтамабіль каля будынка акупацыйнай «адміністрацыі».

У нядзелю, 25 верасня, у Бярдзянску і Мелітопалі амаль адначасова раздаліся выбухі.

Пра гэта паведамляе «Бердянск Сейчас».

«У Бярдзянску і Мелітопалі амаль адначасова раздаліся выбухі. У Бярдзянску гукі выбуху раздаваліся з цэнтра горада», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі РІА «Мелитополь», у Бярдзянску ўзарвалі аўтамабіль каля мэрыі.

«Рашысцкія СМІ пацвярджаюць выбухі каля будынку выканкаму і публікуюць фота ачаплення месца выбуху. Мясцовыя сцвярджаюць, што ўзарваўся аўтамабіль. Дым ідзе дагэтуль. Усе дарогі перакрытыя, рух транспарту вакол будынка закрыты», - дадаюць у «Бердянске Сейчас».

Апошнія навіны