BE RU EN

З ваяром палка Каліноўскага ў баі адбыўся сапраўдны цуд

  • 25.09.2022, 13:17

Аўтамат выратаваў жыццё байца.

28 ліпеня, калі штурмавая група батальёна «Волат» палка імя Кастуся Каліноўскага атакавала варожую пазіцыю, «каліноўцы» страцілі пабраціма. Яшчэ аднаго байца тады выратаваў сапраўдны цуд. У выніку атрыманага кулявога ранення ён фактычна пазбавіўся пальца рукі. Наступная куля магла абарваць жыццё. Жаўнера ў наўпроставым сэнсе выратаваў яго аўтамат, паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага.

Асабістая зброя, якая ў той момант знаходзілася на ўзроўні галавы байца, прыняла на сябе варожую кулю.

З параненай рукой, здаецца, усё будзе добра: дзякуючы вайсковым хірургам палец ужо на месцы, рэабілітацыя ідзе паспяхова.

Апошнія навіны