BE RU EN

Байцы УСУ ліквідавалі камандзіра выведвальнай роты «элітных» войскаў РФ

  • 25.09.2022, 10:47

Акупант кіраваў выведчыкамі 331-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага ўдарнага палка.

Ва Украіне «дэмілітарызаваны» афіцэр расейскага акупацыйнага войска Аляксандр Гладкоў, які кіраваў выведвальнай ротай акупантаў.

На радзіме захопніка пацвердзілі ягоную смерць, паведаміў украінскі блогер Necro Mancer у Twitter.

Расеец, верагодна, быў родам з вёскі Лешуконскае ў Архангельскай вобласці РФ, дзе скончыў школу. Таксама ён навучаўся ў Разанскім вышэйшым паветрана-дэсантным камандным вучылішчы імя генерала Маргелава.

На вайне супраць Украіны Гладкоў у рангу капітана кіраваў акупантамі-выведчыкамі з 331-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага ўдарнага палка (дыслакацыя - г. Кастрама).

«Жыццярадасны выпускнік РВВДКУ, камандзір выведвальнай дроты Аляксандр Гладкоў быў гатовы працягнуць руку кожнаму, а ва Украіне працягнуў ногі. УС РФ. Потерьнет. "Груз 200", – пракаментаваў Necro Mancer смерць захопніка.

Апошнія навіны