BE RU EN

Тэрарыст Гіркін: Лукашэнку раздушаць як клапа

  • 25.09.2022, 10:00

Пры спрыяльных абставінах зрынанне дыктатара можа адбыцца цягам тыдня.

Экс-верхавод баевікоў «ДНР», расейскі вайсковы тэрарыст Ігар Гіркін (Стралкоў) зрабіў заяву аб магчымым зрынанні дыктатара Лукашэнкі, паведамляе Ateobreaking.

Стралкоў заявіў, што калі Расея саступіць у вайне, то цягам тыдня Лукашэнку «раздушаць як клапа, і нічога ён зрабіць не зможа».

Таксама Гіркін дадаў, што Лукашэнка «павінен кінуць на шалі ўсё, што ў яго ёсць», каб Расея «атрымала перамогу».

Апошнія навіны