BE RU EN

Украінскія вайскоўцы збілі расейскія Су-25 і Су-30

  • 24.09.2022, 18:15

УСУ даюць бой акупантам ужо 213 дзён.

Украінскія абаронцы збілі расейскі браніраваны штурмавік Су-25 і знішчальнік Су-30. Пра гэта паведамляе Камандаванне дэсантна-штурмавых войскаў УСУ.

- Сёння ў раёне выканання задач ваеннаслужбоўцамі падраздзялення супрацьпаветранай абароны 25-й асобнай паветрана-дэсантнай Січаслаўскай брыгады Дэсантна-штурмавых войскаў УС Украіны былі збіты два расейскія самалёты - браніраваны штурмавік Су-25 і шматмэтавы знішчальнік чацвёртага пакалення Су-30.

Абаронцы адзначаюць, што паветраная прастора ў палосах адказнасці знаходзіцца пад поўным кантролем падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны УСУ.

Апошнія навіны