BE RU EN

У Расеі «самаліквідаваўся» казачы атаман, які збіраўся на вайну супраць Украіны

  • 24.09.2022, 14:49

Акупант не даехаў да лініі фронту.

У Расеі трапіў у смяротнае ДТЗ 50-гадовы Павел Селіванаў, які планаваў далучыцца да злачыннай «спецаперацыі» супраць Украіны. Расеец раней быў атаманам аддзялення «Саюза казакоў-воінаў РФ».

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook 24 верасня піша валанцёр, блогер-расследавальнік Іраклій Камахідзэ. «Чарговы «выратавальнік» не даехаў да пункта прызначэння», – іранізуе ён.

Вядома, што аварыя адбылася ў Разанскай вобласці. Папярэдне, акупант заснуў за стырном, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў грузавік.

«Ражаны Павел Селіванаў падтрымліваў дзеянні Расеі ў «Л/ДНР», займаўся «гуманітарнай дапамогай». У нейкі момант ён наважыў сам паўдзельнічаць у «спецаперацыі» і запісаўся ў войска, атрымаў званне шарагоўца з заданнем пераганяць калоны вайсковых аўтамабіляў, падчас якога і загінуў», - напісаў расследавальнік.

Апошнія навіны