BE RU EN

Кадыраў прапанаваў адправіць на вайну ва Украіну сілавікоў замест рэзервістаў

  • 24.09.2022, 11:43

Кіраўнік Чачэніі зноў пайшоў супраць «генеральнай лініі» Крамля.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў заявіў, што замест рэзервістаў на вайну супраць Украіны варта адправіць працаўнікоў расейскіх сілавых структур.

Пра гэта гаворыцца ў Telegram Кадырава.

Паводле ягоных слоў, нават без рэзервістаў у Расеі вялікі штат супрацоўнікаў міністэрства надзвычайных сітуацый, службы судовых прыставаў, ФСБ, службы аховы, службы замежнай выведкі, мытнай службы, пракуратуры і следчага камітэта.

«Разам з сілавымі і вайсковымі ведамствамі - гэта прыкладна 5 млн чалавек, рэгулярна складаюць спартыўныя нарматывы. Калі пакінуць 50% супрацоўнікаў на службовай пасадзе, то другая іх палова ў колькасці 2,5 млн чалавек знясе кожнае заходняе войска. І рэзерв не спатрэбіцца.

Кіраўнікі гэтых падраздзяленняў ужо зараз маглі б прыступіць да аптымізацыі працоўнага працэсу з улікам новаўвядзенняў», - напісаў Кадыраў.

Апошнія навіны