Украінскія зенітчыкі ўпершыню збілі іранскі беспілотнік Mohajer-6
- 23.09.2022, 20:48
Mohajer-6 прызначаны для правядзення выведкі, назірання і агнявога ўдару.
УСУ ўпершыню збілі беспілотнік акупантаў Mohajer-6 іранскай вытворчасці. Пра гэта паведамляе прэс-служба Паветранага камандавання Украіны.
«Упершыню ва Украіне зенітчыкамі паветранага камандавання Поўдзень Паветраных Сіл УС Украіны збіты шматцэлевы ўдарны БПЛА іранскай вытворчасці Mohajer-6», - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што гэты робат прызначаны для правядзення выведкі, назірання і агнявога ўдару. Ён здольны несці да чатырох высокадакладных боепрыпасаў. Гэты беспілотнік пачалі вырабляць у 2017 годзе.
Mohajer-6 мае максімальную ўзлётную вагу 600 кг і далёкасць палёту 200 км. Максімальная хуткасць - 200 км/г, працягласць палёту 12 гадзін і максімальная вышыня палёту 5400 метраў.