BE RU EN

УСУ за дзень адбілі атакі акупантаў ля 10 населеных пунктаў

  • 23.09.2022, 20:15

Украінская авіяцыя нанесла магутныя ўдары па пазіцыях расейцаў.

Вайскоўцы Узброеных сіл Украіны за дзень адбілі атакі расейскіх захопнікаў каля 10 населеных пунктаў. Пра гэта прэс-сакратар Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр Штупун паведаміў у відэазвароце, апублікаваным Генштабам УСУ.

- За дзень падраздзяленні Сіл абароны адбілі атакі супраціўніка ў раёнах населеных пунктаў Спорнае, Салядар, Бахмуцкае, Адрадаўка, Курдзюмоўка, Зайцава, Маёрск, Каменка, Аўдзееўка і Вопытнае, - адзначыў Штупун.

Акрамя таго, паводле ягоных слоў, для падтрымкі дзеянняў наземных груповак авіяцыя Сіл абароны нанесла 10 удараў.

- Пацверджанае знішчэння шасці раёнаў засяроджвання жывой сілы і вайскоавй тэхнікі супраціўніка і чатырох пазіцый зенітных ракетных комплексаў. Акрамя таго, нашы падраздзяленні супрацьпаветранай абароны знішчылі гелікаптэраў акупантаў, - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Штупуна, ракетныя войскі і артылерыя працягваюць наносіць агнявы ўдар па аб'ектах супраціўніка. Страты жывой сілы і тэхнікі захопнікаў удакладняюцца.

Апошнія навіны