BE RU EN

Украінскія вайскоўцы збілі расейскі гелікаптэр Мі-8

  • 23.09.2022, 18:06

Зенітчыкі нанеслі дакладны ўдар па варожай тэхніцы.

Сёння, 23 верасня, украінскія вайскоўцы знішчылі варожы гелікаптэр Мі-8, паведамляе 53-я асобная механізаваная брыгада імя князя Уладзіміра Манамаха.

- Дакладны ўдар зенітчыкаў імгненна ахінуў агнём смяротнае жалеза, за лічаныя секунды гелікаптэр дагараў ужо на ўкраінскім чарназёме, - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі вайскоўцаў, падчас налёту варожай авіяцыі, украінскім вайскоўцам удалося збіць расейскі гелікаптэр Мі-8.

Апошнія навіны