Рэжым запатрабаваў ад Эстоніі скараціць штат амбасады
- 23.09.2022, 16:57
У лукашэнкаўскае МЗС выклікалі павераную ў справах Эстоніі ў Беларусі.
У МЗС Беларусі 23 верасня выклікалі Часовую павераную ў справах Эстоніі ў Беларусі Трыін Хіесалу, паведамляе прэс-служба беларускага замежнапалітычнага міністэрства.
У МЗС паведамілі, што прааналізавалі «шэраг нядаўніх наўмысных дзеянняў эстонскага кіраўніцтва, у ліку якіх афіцыйныя спробы прысвоіць права выступаць ад імя беларускага народа і авантуры на пляцоўцы ААН».
У міністэрстве адзначылі, што не бачаць сэнсу шырокай дыпламатычнай прысутнасці Эстоніі на беларускай тэрыторыі. У сувязі з гэтым штат пасольства Эстоніі з 1 кастрычніка павінен быць даведзены да аднаго дыпламатычнага супрацоўніка для выканання консульскіх функцый і аднаго работніка адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу.
Аналагічным чынам беларускі бок скароціць сваю дыпламатычную прысутнасць у Эстоніі. Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстоніі адклікаецца на кансультацыі ў Менск.