BE RU EN

Над цэнтрам Адэсы збілі іранскі дрон-камікадзэ

  • 23.09.2022, 15:08

У горадзе чуваць выбухі і стрэлы.

У пятніцу, 23 верасня, у Адэсе чуваць выбухі і гукі стрэлаў. У вобласці абвешчаная паветраная трывога.

Пра гэта паведамляе «Суспільне».

Паводле папярэдняй інфармацыі, у вобласці працуе СПА.

Мясцовыя паблікі паведамляюць, што ў небе над Адэсай лятаюць іранскія беспілотнікі і адзін з іх нібыта збілі.

«Відаць, вораг ужыў па Адэсе беспілотнікі-камікадзэ Shahed 136 іранскай вытворчасці», - паведамляе «Думская».

На гэты момант афіцыйнай інфармацыі няма.

Апошнія навіны