BE RU EN

Украінскія байцы захапілі больш за дзесяць адзінак баявой тэхнікі ворага

  • 23.09.2022, 11:27

Гэта адбылося падчас «планавай перагрупоўкі» войска РФ на Харкаўшчыне.

Украінскія байцы 49-га асобнага стралковага батальёна «Карпацкая Сеч» захапілі ў спраўным стане больш за 10 адзінак варожай баявой тэхнікі падчас контрнаступу ў Харкаўскай вобласці.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, трафеямі ўкраінскіх ваяроў сталі два БМП-2, танк Т-80БВМ, БТР-82А, бронемашыны МТ-ЛБ, МТ-ЛБВМ, рэактыўная ўстаноўка УР-77, САУ Гіяцынт-С і ваенныя грузавікі.

Апошнія навіны