BE RU EN

Нелегалы фарсавалі возера на мяжы Беларусі і Польшчы пры дапамозе беларускіх спецслужбаў

  • 23.09.2022, 15:50

Усяго за ўчарашні дзень зафіксаваны 63 спробы парушэння мяжы.

Мігранты фарсавалі возера Шлам на мяжы Беларусі і Польшчы на надзіманых лодках. Пра гэта паведамляе Памежная ахова Польшчы.

Паводле версіі польскіх памежнікаў, спрыялі групе з 14 мігрантаў беларускія службы.

Усяго за чацвер польскі бок зарэгістраваў 63 спробы парушэння мяжы. Паведамляецца, што яшчэ адна група з 13 чалавек спрабавала перабрацца праз агароджу, але адышла ад яе.

Літоўскія памежнікі паведамляюць аб 100 спробах парушэння мяжы. Іх латвійскія калегі за чацвер сутыкнуліся з чатырма спробамі.

Апошнія навіны