BE RU EN

Чацвёра дэпутатаў Дзярждумы РФ папрасіліся на вайну ва Украіне

  • 23.09.2022, 11:04

Заявы будуць разгледжаныя ў Мінабароны.

Чатыры дэпутаты Дзярждумы РФ папрасіліся на вайну ва Украіне.

Пра гэта заявіў сакратар Генеральнай рады партыі «Адзіная Расія» Андрэй Турчак, паведамляе УНІАН.

Паводле ягоных слоў, з просьбай адправіць іх «служыць у складзе УС РФ» да яго звярнуліся адзінаросы Дзмітрый Хубезаў, Віталь Мілонаў, Дзмітрый Саблін і Сяргей Сокал.

Заявы дэпутатаў будуць разгледжаны Мінабароны РФ, паведаміў Турчак.

Апошнія навіны