BE RU EN

Магутны выбух у Ясінаватай: гарыць чыгуначная станцыя з расейскай бранятэхнікай

  • 23.09.2022, 7:42

Над эшалонамі паднімаецца вялікі слуп дыму.

Украінскія сілы працягваюць наносіць удары па базах расейскіх войскаў, а таксама месцах захоўвання вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў супраціўніка на часова акупаваных тэрыторыях. У чацвер, 22 верасня, у захопленай расейцамі Ясінаватай Данецкай вобласці грымнуў магутны выбух на чыгуначным вузле.

Адпаведныя кадры публікуе Telegram-канал «Украіна 365».

Украінскі вайсковы карэспандэнт Андрэй Цапліенка паведамляе са спасылкай на мясцовых жыхароў, што гарыць станцыя, дзе размяшчалася бранятэхніка расейскага войска. «Магутны выбух на чыгуначным вузле ў акупаванай Ясінаватай. Відавочцы кажуць, што на станцыі стаялі эшалоны з бранятэхнікай», - сказана ў паведамленні журналіста.

На апублікаваных кадрах можна ўбачыць, як над месцам выбуху паднімаецца вялікі слуп дыму.

Апошнія навіны