BE RU EN

Макей у ААН хлусіў аб няўдзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне

  • 22.09.2022, 21:47

Лукашэнкаўскі кіраўнік МЗС «забыўся» аб ударах з тэрыторыі Беларусі па Украіне.

Лукашэнкаўскі міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь ніколі не выступала за вайну. Гэта прагучала на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН па тэме «Падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі ва Украіне», піша БелТА.

«Беларусь прылічаюць да «памагатых агрэсара» ці ўвогуле выстаўляюць бокам канфлікту. Мы казалі і працягваем казаць: Беларусь ніколі не выступала за вайну. Але мы і не здраднікі! У нас ёсць хаўрусніцкія абавязанні, і мы цвёрда прытрымліваемся і будзем прытрымлівацца духу і літары міжнародных дамоў, удзельнікамі якіх мы з'яўляемся», - прыводзіць агенцтва ягоныя словы.

«Пры гэтым Беларусь адказна заяўляе, што ніводны беларускі жаўнер, ні адна адзінка тэхнікі не былі накіраваныя ва Украіну для ўдзелу ў баявых дзеяннях. ...> Усе агучаныя абвінавачванні ў адрас Беларусі з боку Захаду абсалютна беспадстаўныя і галаслоўныя!» - запэўніў ён.

Нагадаем, рэжым Лукашэнкі выдаў тэрыторыю Беларусі для нападу РФ на Украіну. Акрамя гэтага, з тэрыторыі Беларусі было нанесенае мноства ракетных удараў па ўкраінскіх гарадах.

Апошнія навіны