BE RU EN

Беларусь адхіленая ад усіх турніраў у дзюдо

  • 22.09.2022, 11:52

Адхіленыя і спартоўцы з РФ.

Пастанову адхіліць беларускіх і расейскіх спартоўцаў ад усіх спаборніцтваў пад сваёй эгідай прыняла Міжнародная федэрацыя дзюдо (IJF).

Аб гэтым гаворыцца на афіцыйным сайце арганізацыі.

Дзюдаісты Расеі і Беларусі адхілены ад спаборніцтваў мінімум да студзеня 2023 года.

"Улічваючы цяперашнія міжнародныя абставіны і з мэтай забеспячэння абароны ўсіх спартоўцаў-дзюдаістаў, 21 верасня выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі дзюдо пастанавіў не дапускаць да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах спартоўцаў з Расеі і Беларусі", - гаворыцца ў заяве IJF.

Апошнія навіны